У Вільні адбылася цырымонія ў гонар 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага



На могілках Росы ў Вільні адбылася цырымонія ў гонар 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага. У мерапрыемстве прыняла ўдзел Святлана Ціханоўская.

„Для мяне вялікі гонар прыняць удзел у нядзельнай цырымоніі ў Вільні, прысвечанай антырасейскаму паўстанню 1863 года. Яно аб’яднала беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў у барацьбе супраць тыраніі. У памяць аб нашым нацыянальным героі Кастусі Каліноўскім сёння мы зноў аб’ядналіся дзеля свабоды”, —  напісала яна ў Twitter.

Каліноўскі быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года на сучаснай тэрыторыі Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Расійскай Імперыі. Ён быў арыштаваны ў канцы студзеня 1864 года ў Вільні і прыгавораны да смяротнага пакарання.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tsikhanouskaya.org