У Вільні пачынаецца Форум Каліноўскага
Сёння, 20 красавіка, у Вільні у 17.00 на могілках Росы ўскладуць кветкі да магілы Кастуся Каліноўскага. Лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у цырымоніі разам з пасламі ЗША, Польшчы і Украіны.
Гэтак адкрыецца Форум Каліноўскага. Мерапрыемства арганізаванае Соймам Літвы ў супрацоўніцтве з Офісам Ціханоўскай.
У межах Форуму палітыкі з Беларусі, Украіны, Малдовы, Еўразвязу, ЗША, Вялікабрытаніі абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. Сярод тэмаў: як міжнародная супольнасць можа падтрымаць Беларускі Антываенны Рух, як вызваліць Беларусь ад захопнікаў і аслабіць рэжым Лукашэнкі.
Удзельнікі Форуму плануюць засведчыць ясную падтрымку беларускай незалежнасці і суверэнітэту.
Першыя выступы і панэльныя дыскусіі адбудуцца раніцай 21 сакавіка.
Форум адкрыюць прэм’ерка Літвы Інгрыда Шыманітэ, спікерка Сейма Вікторыя Чмілітэ, старшыня камітэту па замежных справах Сенату ЗША Боб Менэндэс.
Агулам чакаецца больш за 40 выступаў.