У Вільні праходзяць вучэнні па абароне ад ядзернай пагрозы



У Вільні праходзяць вучэнні па абароне ад ядзернай пагрозы з боку атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Гэтая АЭС, як вядома, знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад сталіцы Літвы.

Па словах кіраўніка беларускай партыі „Зялёныя” Змітра Кучука, у Беларусі таксама варта правесці падобныя вучэнні:

  – Добра, што літоўскі ўрад клапаціцца пра сваіх грамадзян, у адрозненне ад беларусаў, якія таксама павінны праводзіць падобныя вучэнні, таму што, калі будзе якая форс-мажорная трагедыя, то, канешне, жыхары Астраўца і прылеглых раёнаў павінны быць гатовымі і ведаць, што неабходна рабіць у выпадку пазаштатных сітуацый на атамнай станцыі. Таму можна толькі пазайздросціць літоўцам, якія праводзяць такія вучэнні, дзеля таго, каб грамадзяне былі гатовыя да гэтага.

  Тым больш што якасць будаўніцтва выклікае пытанні. АЭС ужо некалькі разоў адключалі з-за розных паломак, –  нагадаў Зміцер Кучук.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

  Беларускае Радыё Рацыя