У Віцебску плануюць правесці агульны сход дэмкандыдатаў



12 жніўня ў Віцебску адбудзецца агульны сход дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты, на якім будуць пастаўленыя агульныя задачы, – паведаміла адна з арганізатараў сустрэчы Таццяна Севярынец, якая таксама напярэдадні атрымала пасведчанне кандыдата ў дэпутаты.

– Я арганізоўваю сустрэчу ўсіх кандыдатаў, каб прэзентаваць наш зварот “Жанчыны супраць фальсіфікацый” і каб паразмаўляць. Таму што запрашаем і выбаршчыкаў, і журналістаў. Плануем такое вялікае паседжанне ў Віцебску.

Як адзначае Таццяна Севярынец, першы свой пікет у якасці кандыдата ў дэпутаты яна правядзе ўжо на наступным тыдні.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя