У Вярхоўнай радзе Украіны стварылі аб’яднанне «За дэмакратычную Беларусь»



Ва ўкраінскім парламенце абвясцілі аб стварэнні міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь». Яго кіраўнік, дэпутат фракцыі «еўрапейская салідарнасць» Аляксей Ганчарэнка расказаў Радыё Свабода пра прычыны стварэння аб’яднання і яго будучую дзейнасць.

Са слоў Ганчарэнкі, аб’яднанне створанае на афіцыйным узроўні сёння, 3 ліпеня, пра гэта абвясцілі з трыбуны Вярхоўнай Рады. Яно не можа дзейнічаць ад імя парламенту, як і ніводная з фракцый, але гэта такая праява салідарнасці з народам Беларусі.

Хочам, каб Беларусь была сапраўды дэмакратычнай і незалежнай краінай. Дадаў дэпутат і адзначыў, што плануецца падрыхтаваць праект пастановы Вярхоўнай Рады з нагоды цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі і на наступным сесійным тыдні прапанаваць яе ўхваліць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: svaboda.org