У Вярхоўным судзе прайшло папярэдняе паседжанне па скарзе БХД
Папярэдняе паседжанне па скарзе аргкамітэта па стварэнні Партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” да Міністэрства юстыцыі адбылося ў Вярхоўным судзе Беларусі. Мінюст раней адмовіў у рэгістрацыі партыі. Падставай для гэтага, у прыватнасці, стала тое, што некалькі чалавек пад ціскам вымушаны былі заявіць, што быццам не прымалі ўдзелу ў яе ўстаноўчым з’ездзе.
Па словах прадстаўніка аргкамітэта БХД на судзе Вольгі Кавальковай, разгляд справы па сутнасці, прызначаны на 13 кастрычніка:
– Асноўны момант – гэта ціск на людзей у некаторых рэгіёнах. З гэтай нагоды намі ў пачатку верасня ў Следчы каміэт пабыла пададзеная заява аб пачатку крымінальнай справы за прымус людзей у адмове ад подпісаў. Бо ёсць такія выпадкі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Гэтыя адмовы ад удзелу ва ўстаноўчым з’ездзе Партыі БХД напісаны адной рукой, але подпісы пастаўлены ўжо іншай рукой. Тыксты аднолькавыя, напісаныя слова ў слова. Зразумела, што пісаліся яны пад дыктоўку, – лічыць Вольга Кавалькова. Але Мінюст гэтыя акалічнасці не зацікавілі.
Таму адмова ў рэгістрацыі Партыі БХД носіць несправядлівы і палітычны характар, – падкрэсліла Вольга Кавалькова.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
