У выбарчыя камісіі Наваградка незалежныя назіральнікі не дапушчаны



На пасяджэнні Наваградскага райвыканкаму па адборы сяброў участковай камісіі № 8 ніводзін незалежны вылучэнец не прайшоў.

Тое ж тычыцца і астатніх камісій: без абмеркавання былі адхілены менавіта кандыдатуры самавылучэнцаў, якія самастойна збіралі подпісы. Фрагмэнт трансляцыі з галасавання:

– У склад  камісіі №8 г. Наваградка ўвайшлі 19 чалавек. З іх дапушчаных вылучэнцаў –  12 асобаў, двое адхілены. З вылучаных кандыдатаў: 8асобоў накіраваны ад грамадскіх арганізацый: БРСМ, Чырвоны Крыж, „Беларускі Саюз саюз жанчын”. Двое сабралі подпісы ад грамадзян, яшчэ два вылучаны адпрацоўных калектываў.

Большасць адабраных сяброў участковай выбарчай камісіі працуе ў адным месцы – Наваградскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Сярод станоўчых якасцяў такіх вылучэнцаў быў названы «творчы падыход да працы».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: korelichi.by