У выніку абстрэлаў у Харкаўскай вобласці загінулі 3 чалавекі і зруйнаваная школа
518-ты дзень вайны ва Украіне. Расейскія беспілотнікі атакавалі горад Першамайскі Харкаўскай вобласці на ўсходзе Украіны. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, у выніку нападу былі пашкоджаныя прамысловыя аб’екты. Усяго за мінулыя суткі ўкраінскія гарады сталі аб’ектамі больш за 80 расейскіх авіяатак.

У выніку абстрэлаў у Харкаўскай вобласці загінулі 3 чалавекі і зруйнаваная школа. Сёння, 26 ліпеня, а 4-й раніцы быў абстраляны ракетамі Шаўчэнкаўскі раён Харкава. У выніку зруйнаваная сярэдняя школа. Ратавальнікі разбіраюць завалы. На дадзены момант вядома, што пацярпелых няма. Пра гэта паведаміў начальнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінегубаў.
За апошнія суткі ў Харкаўскай вобласці ў выніку расейскай агрэсіі загінулі тры чалавекі, шэсць атрымалі раненні.
З пачатку поўнамаштабнай вайны расейскія агрэсары зруйнавалі ўшчэнт 180 украінскіх школ. Больш за 300 навучальных устаноў разбурана, больш за 1000 навучальных устаноў пашкоджаныя.
Беларускае Радыё Рацыя
