У выпадку смерці кіраўніка Беларусі ўлада пяройдзе Савету бяспекі



Аляксандр Лукашэнка плануе падпісаць дэкрэт аб пераходзе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў да Савета бяспекі ў выпадку, калі ў краіне паўстане такая неабходнасць, перадае БелТА.

Сёння падчас наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Нараўлянскім раёне Лукашэнка заявіў, што падпіша дэкрэт, па якім улада ў Беларусі пяройдзе да Савета бяспекі ў экстранай сітуацыі.

Лукашэнка заявіў, што вырашыў падпісаць такі дэкрэт, “калі ўсё гэта разгортвалася”. Відавочна, ён меў на ўвазе масавыя акцыі пратэсту супраць яго нязменнага кіравання, якія праходзяць з 9 жніўня і па сёння.

Лукашэнка кіруе Беларуссю ўжо амаль 27 гадоў. Супраць яго рэжыму неаднаразова ўводзілі і здымалі санкцыі, вынікі апошніх выбараў у жніўні 2020 года, на якіх яго назвалі пераможцам, не прызналі сотні тысяч беларускіх грамадзян, а таксама міжнародная супольнасць.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belta.by