У Жэневе завяршыліся перамовы ЗША і Расеі аб стратэгічнай стабільнасці
На перамовах у Жэневе па пытаннях бяспекі Злучаныя Штаты адрынулі патрабаванні Расеі аб непашырэнні NATO. Перамовы праходзілі ў закрытым для прэсы фармаце і працягваліся больш за сем гадзін, – паведамляе dw.com.
Намеснік дзяржсакратара ЗША Вендзі Шэрман заявіла журналістам, што Злучаныя Штаты адкрытыя для далейшых перамоў з Масквой наконт размяшчэння вайскоўцаў і тэхнікі каля граніц Украіны — у выпадку, калі РФ будзе адкрытая для аналагічныя крокаў.
Расейскі бок ацаніў размову ў Жэневе як „складаную, але вельмі прафесійную”. Ніякіх дамоўленасцяў дасягнуць на перамовах не ўдалося.
Фота: ren.tv
