У Жэневу едуць дзве беларускія дэлегацыі – афіцыйная і праваабарончая
Афіцыйныя ўлады Беларусі ўпершыню за 20 гадоў паслалі ў Камітэт правоў чалавека ААН справаздачу аб сітуацыі ў краіне. Праваабаронцы Беларусі падрыхтавалі і даслалі на той жа адрас альтэрнатыўную справаздачу. Для ўдзелу ў абмеркаванні афіцыйнага і альтэрнатыўнага дакладаў у Женеву з Беларусі выпраўляюцца дзве дэлегацыі.
У складзе дэлегацыі праваабаронцаў сярод іншых і Валянцін Стэфановіч з праваабарончага цэнтру «Вясна».
– Можам гаварыць пра пэўную ўнікальнасць у тым, што Беларусь справаздачылася, упершыню за 20 гадоў. Мы, канешне, гэта вітаем. Хаця было б лепей, каб яны гэта рабілі кожныя пяць гадоў, як гэта прадугледжана. Трэба адзначыць, што Беларусь фактычна ліквідавала ўсе запазычанасці па дагаворных органах, і такім чынам нібыта выконвае ўсе свае абавязальніцтвы.
Дыскусія адбудзецца ў Женеве 8-9 кастрычніка. Чакаецца, што ў склад афіцыйнай дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнік МЗС Беларусі і чыноўнікі некаторых міністэрстваў і ўстаноў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя