У Жодзіне зафіксаваныя парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку



У Жодзіне зафіксаваныя парушэнні, што паказваюць якім спосабам ініцыятыўная група №1 па вылучэнні кандыдатам на прэзідэнцкія выбары Аляксандра Лукашэнкі дазваляе сабе збіраць подпісы.

Зборшчыца подпісаў ад „Белай Русі” Ліля Кішчук (пасведчанне № 8198), якая працавала 31 ліпеня ў пікеце каля жодзінскай Паліклінікі №1 ў супольнай групе з 4 чалавек пад сцягамі „Фэдэрацыі Прафсаюзаў Беларусі”, аздобленай агітацыйнымі слоганамі („Мы – вместе!” і „За будучыню незалежнай Беларусі!”) на плакатах, вопратцы і атрыбутыцы, – збірала подпісы:

1) без прадстаўлення дакументаў:

2) без запісу пашпартных дадзеных, з прадастаўленнем нумару свайго тэлефона, а таксама пры гэтым:

3) прадстаўляла магчымасць распісвацца за іншых асобаў.

[Not a valid template]

Гэтыя парушэнні заўважыў і зафіксаваў на фотакамэру і дыктафон даўгатэрміновы назіральнік у Жодзінскай ГВК, які размаўляў перад гэтым з кіраўніком групы Вячаславам і знаходзіўся непадалёк ад месца правапарушэння.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

 Фотарэпартаж: Аляксей Лапіцкі