У журналіста Чудзянцова канфіскавалі тэхніку і ўзялі падпіску аб нявыездзе
У журналіста Уладзіміра Чудзянцова, які раней працаваў на Tut.by, а пасля стварыў сайт By24org, канфіскавалі камп’ютары, смартфон і планшэт. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст Дзмітры Галко.
«Я пад падпіскай аб нявыездзе, ніякай тэхнікі ў мяне не засталося», — пацвердзіў Чудзянцоў радыё «Свабода».
Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла «Нашай Ніве», што ў вытворчасці СК не праходзіць крымінальная справа супраць Уладзіміра Чудзянцова.
