У Зімбабвэ вярнуўся былы прэм’ер краіны
Морган Цвангіраі, былы прэм’ер-міністр Зімбабвэ і адзін з галоўных апанентаў прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ, вярнуўся на тэрыторыю дзяржавы на фоне палітычнага крызісу.
Пра гэта ў сераду паведаміў тэлеканал Sky News, карэспандэнт якога апынуўся разам з палітыкам на борце самалёта, які накіроўваўся ў Харэрэ. Па словах рэпарцёра, на борце таксама знаходзіліся два міністры, якія вярталіся ў Зімбабвэ з Расеі. У сераду, 15 лістапада, вайскоўцы Зімбабвэ ўзялі пад варту прэзідэнта краіны, міністра фінансаў, заблакавалі дарогі да ўрадавых будынкаў, парламента і судоў, а таксама захапілі будынак дзяржаўнай тэлерадыёкарпарацыі.