У Злучаных Штатах назвалі першую верагодную цэль расейскіх войскаў



У выпадку поўнамаштабнага ваеннага канфлікту з вялікай доляй верагоднасці узброенымі сіламі Расеі адным з першых будзе нанесены ўдар па партовым горадзе Брэмерхафен на паўночным захадзе Германіі. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле Ваенна-марскога інстытута ЗША.

Як адзначае аўтар артыкула, экс-супрацоўнік Праграмы міжнароднай бяспекі ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў Эндру Метрык, горад лічыцца „асноўным наземным портам” для высадкі амерыканскай цяжкай тэхнікі ў Еўропе. Пры гэтым, па падліках Метрыка, Брэмерхафен будзе нескладана літаральна ізаляваць, узяўшы пад кантроль два шлюзы, праз якія караблі трапляюць у порт.

„Акрамя таго, чыгуначная лінія ідзе ў порт праз два масты. Знішчэнне гэтых мэтаў зробіць порт у значнай ступені непрыдатным да працы для патрэб ЗША”, – сказаў Метрык. Аўтар падкрэслівае, што ў часы халоднай вайны падобныя ўразлівасці мелі значна меншае значэнне, але пасля з’яўлення ў Расеі высокадакладных крылатых ракет, здольных пераадольваць вялікія адлегласці, сітуацыя змянілася.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pizzatravel.com