У ЗША не сціхаюць пратэсты



У ЗША не сціхаюць пратэсты супраць расізму і паліцэйскай жорсткасці. У дзясятках гарадоў пасля 20:00 уведзена каменданцкая гадзіна, ідуць заклікі спыніць рабаванні і вандалізм.

Аднак многія пратэстоўцы яго ігнаруюць. У 29 штатах ЗША размешчана 18 тыс. вайскоўцаў, якія працуюць разам з паліцыяй. У Нью-Ёрку ў аўторак ішлі жорсткія сутыкненні паміж паліцыяй і пратэстоўцамі. Дональд Трамп заклікаў увесці нацыянальную гвардыю ў горад. Згоду на гэта павінен даць губернатар штата Эндру Куомо, які пакуль на такі варыянт не ідзе, паведамляе „Бі-бі-сі”. Як мінімум 11 чалавек загінулі ў ходзе пратэстаў, большасць з іх афраамерыканцы. Трагічныя выпадкі адбыліся ў Чыкага, Дэтройце, Індыянапалісе, Амасе, Сэнт-Луісе, Дэвенпорце, Оклендзе, Мінеапалісе і Луісвілі. Колькасць пацярпелых пакуль вызначыць немагчыма, гаворка ідзе пра дзясяткі чалавек, перадае AP. Пры гэтым ёсць выпадкі нападаў афраамерыканцаў на белых людзей без дай-прычыны.