У ЗША памёр паліцэйскі, які пацярпеў падчас штурму Капітолія



Афіцэр паліцыі Капітолія Браян Сікнік памёр у шпіталі ад атрыманых траўмаў. Такім чынам, колькасць загінулых падчас сутыкненняў узрасла да пяці чалавек. Кіраўнік паліцыі Капітолія Стывен Сундэ абвясціў аб сваёй адстаўцы.

У той жа час 45-ы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў „плаўна” перадаць уладу Джо Байдэну. Ён таксама выказаў абурэнне «жахлівым нападам» дэманстрантаў на Капітолій, назваўшы яго «апаганьваннем цэнтра амерыканскай дэмакратыі».

Нагадаю, 6 студзеня прыхільнікі дзеючага прэзідэнта ўварваліся ў парламент і ўчынілі беспарадкі. Улады паведамлялі пра чатырох забітых і пяцьдзясят затрыманых.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Reuters