У ЗША пацвердзілі, што РФ запусціла па Украіне гіпергукавыя ракеты
Афіцыйныя асобы ЗША пацвердзілі CNN, што на мінулым тыдні Расея запусціла гіпер-гукавыя ракеты па Украіне. Гэта стала першым вядомым ужываннем такіх ракет у баявых дзеяннях.

Паводле крыніц CNN, Злучаныя Штаты адсочвалі запускі ў рэальным часе. Верагоднай мэтай Расеі называецца выпрабаванне зброі і адпраўка пасылу Захаду аб расейскіх магчымасцях. Гэта стала першым ужываннем Расеяй у вайне супраць Украіны балістычнай ракеты “Кінжал”, якая была запушчаная з паветра.
