У ЗША прынялі рэзалюцыю пра прызнанне генацыду армян у Асманскай імперыі



Палата прадстаўнікоў ЗША ў панядзелак прыняла рэзалюцыю пра прызнанне генацыду армян. Нягледзячы на ​​тое што рэзалюцыя носіць рэкамендацыйны характар, гэты крок кангрэсменаў можа сур’ёзна ўскладніць адносіны ЗША і Турцыі.

За рэзалюцыю прагаласавалі 405 членаў палаты, 11 выказаліся супраць. Кангрэсмены прызнаюць, што паскораны разгляд рэзалюцыі выкліканы крызісам у адносінах з Анкарой з-за турэцкай аперацыі на поўначы Сірыі.

Кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу назваў рашэнне амерыканскіх кангрэсменаў спробай „выкарыстоўваць гісторыю для дасягнення палітычных мэтаў”

Чакаецца, што афіцыйная Анкара адкажа на прызнанне генацыду адкліканнем свайго пасла з Вашынгтона, які раней назваў тэкст дакумента поўным безгрунтоўных абвінавачванняў.

Масавыя дэпартацыі і забойствы армян на тэрыторыі Асманскай імперыі ў 1915 годзе прызнаны генацыдам ў Расеі, Германіі, Францыі, Канадзе і шэрагу іншых краін свету. Аднак Турцыя нязменна пратэстуе супраць такой трактоўкі, і ўслед за ёй урад ЗША раней пазбягаў называць гэтыя падзеі генацыдам.

Падобныя рэзалюцыі працяглы час разглядаліся ў кангрэсе, але ніколі раней не выносіліся на галасаванне Палаты прадстаўнікоў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, як і яго папярэднік Барак Абама, пазбягае ў афіцыйных выступах выкарыстання слова „генацыд” у адносінах да падзей 1915 года.

ВВС