У ЗША разбіраюцца, ці плаціла Расея талібам за забойствы амерыканцаў
Амерыканскія заканадаўцы патрабуюць ад Белага дома больш інфармацыі пасля паведамлення пра тое, што расейская ваенная разведка (вядомая як ГРУ) нібыта прапаноўвала талібам узнагароду за забойства амерыканскіх войскаў у Афганістане.
Раней Белы дом адмаўляў, што пра гэта паведамілі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, хаця The New York Times, які пісаў пра магчымую змову, перадае, што Трампу пра гэта сказалі яшчэ ў сакавіку.
28 чэрвеня прадстаўніца Рэспубліканскай партыі ў Палаце прадстаўнікоў Ліз Чэйні заявіла, што, калі справаздача газеты праўдзівая, заканадаўцы павінны ведаць: «Хто і калі пра гэта ведаў?» Белы дом павінен растлумачыць, чаму прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт не атрымалі інфармацыі, напісала Чэйні ў Twitter.
Беларускае Радыё Рацыя