У ЗША сталіцу Украіны цяпер будуць называць Kyiv



Савет ЗША па геаграфічных назвах змяніў у сваёй міжнароднай базе напісанне назвы сталіцы Украіны з Kiev на Kyiv.

Адзначаецца, што „з гэтага часу афіцыйна ў Злучаных Штатах Амерыкі і ў міжнародным выкарыстанні” будзе прымяняцца менавіта напісанне Kyiv.

Пасольства Украіны паказала на „надзвычай важнае значэнне” прынятай змены, так як яно будзе выкарыстоўвацца не толькі ў саміх ЗША, але і, напрыклад, на міжнародных авіярэйсах і ў замежных аэрапортах. Бо, як нагадала ўкраінскае дыпламатычнае прадстаўніцтва, Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарту (IATA) выкарыстоўвае менавіта базу Савета ЗША па геаграфічных назвах для абазначэння пунктаў вылету і прыбыцця самалётаў па ўсім свеце.

Як запэўніла пасольства, змены ў напісанні на англійскай мове сталіцы Украіны з Kiev на Kyiv ў афіцыйную базу Савета ЗША па геаграфічных назвах будуць унесены 17 чэрвеня.

Дзярждэпартамэнт яшчэ ў кастрычніку 2006 года перайшоў на ўкраінскую версію напісання слова „Кіеў”. „Гэта рашэнне прыняў Савет па геаграфічных назвах ЗША, і як я разумею, яно прадыктавана тым, што самі украінцы так прамаўляюць назва горада. Акрамя таго, такую транскрыпцыю ўжо прынялі многія міжнародныя арганізацыі, у прыватнасці НАТА і ААН”, – паведаміў тады Том Кейсі , які займаў пасаду афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпа.

zviazda.by

Фота ТСН