У звароце да прэзідэнта Туск згадаў твіт беларуса аб перадачы ўлады



Лідар «Грамадзянскай кааліцыі» Дональд Туск падзякваў сёння ўсім палякам за ўдзел ў выбарах. У сваім звароце Дональд Туск працытаваў словы эксперта Еўрапейскай рады ў міжнародных адносінах, былога беларускага дыпламата Паўла Слюнькіна.

Малады беларус, які знаходзіцца тут на эміграцыі, у Польшчы, які ўцёк ад Лукашэнкі, напісаў сёння да нас, да палякаў такія словы, каб мы шанавалі гэта, каб клапаціліся, як толькі можам, аб дэмакратыі. Таму што ён у першы раз у жыцці – напісаў – першы раз у жыцці ўбачыў нешта такое, такое яго разважанне, што магчымая мірная перадача ўлады, што апазіцыя прымае ўладу. Гэты ўсе словы вельмі, вельмі значныя.

Павел Слюнькін 16 кастрычніка, на наступны дзень пасля парламенцкіх выбараў у Польшчы, напісаў у Твітэры: «Мне 34 гады, я беларус, жыву ў выгнанні ў Польшчы. Упершыню ў сваім жыцці я ўбачу мірную перадачу ўлады. Да апазіцыі. Пасля дэмакратычных выбараў. Пры яўцы 73% выбарнікаў».