Удзельнікі праймерыз у Магілёве раздалі маскі
22 красавіка кандыдаты ў прэзідэнты ад апазіцыі, удзельнікі праймерыз Юрый Губарэвіч (Рух за свабоду), Вольга Кавалькова (Беларуская хрысціянская дэмакратыя) і Мікалай Казлоў (Аб’яднаная грамадзянская партыя) наведалі Магілёў, каб на мясцовым канале 6tv.by адказаць на пытанні магілёўцаў.
Таксама палітыкі разам з лідарамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Барысавым і Беларускай партыі “Зялёныя” Змітром Кучуком прынялі ўдзел у раздачы масак і ўлётак з інфармацыяй пра каронавірус і метады бяспекі ў час эпідэміі.
А прагаласаваць за кандыдатаў можна тут.
Паводле прэс-рэліза