Украіна зняпраўджвае заяву Лукашэнкі пра «велізарную колькасць зброі»



Колькасць затрыманай зброі на мяжы з Беларуссю зменшылася, прычым з абодвух бакоў, заявілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

З пачатку года ўкраінцы не далі правезці праз мяжу 27 адзінак зброі, з якіх: 12 паляўнічых адзінак, 13 – халодных і адна – газавая і пнеўматычная, то бок, ніводнай агнястрэльнай. Летась за такі ж час затрымалі на 6 адзінак зброі больш.

Украінскія памежнікі таксама расказалі, што абменьваюцца з беларускімі калегамі статыстычнай інфармацыяй. І паводле гэтых звестак, на мяжы з беларускага боку затрымалі яшчэ менш зброі — 4 адзінкі і 10 боепрыпасаў. Агулам жа за 2020 год колькасць выяўленай беларускімі памежнікамі зброі зменшылася амаль у сем разоў, паведаміла памежная служба Украіны.

Фота: apnews.com.ua