Украіна адзначае Дзень Незалежнасці



24 жніўня Украіна адзначае 27-ыя ўгодкі незалежнасці.

У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўная Рада Украінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняла Акт пра абвешчанне незалежнасці Украіны.

Адной з галоўных падзей дня стане ваенны парад на Хрышчаціку і Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Усяго ў сталічным парадзе возьмуць удзел 250 адзінак тэхнікі, 4 з паловай тысяч вайскоўцаў і 18 замежных дэлегацый, у ліку якіх 300 вайскоўцаў узброеных сіл іншых краін, у тым ліку салдаты НАТА. На Міхайлаўскай плошчы будзе выстава ваеннай тэхнікі.

Беларускае Радыё Рацыя