Украіна агучыла агульную колькасць сепаратыстаў
На Данбасе ваююць больш за 43 тысячы тэрарыстаў – гэта расейскія групіроўкі войскаў разам з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. У шэрагах самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік – больш за 8,5 тысяч тысяч расейскіх вайскоўцаў.
Пра гэта ў эфіры „5 канала” заявіў намеснік кіраўніка штаба Антытэрарыстычнай аперацыі ў сектары С Валянцін Федычаў:
– Каля 780 танкаў, звыш 1030 баявых браніраваных машын, каля 500 артылерыйскіх сістэм, больш за 420 рэактыўных сістэм залпавага агню, 7 самаходных шматствольных агнямётаў „Бураціна”, амаль 130 сістэм супрацьпаветранай абароны.
Адзначым, што на сёння прыпадае гадавіна правядзення рэферэндуму па далучэнні Крыма да Расеі.
Каб заблакаваць і раззброіць украінскіх вайскоўцаў у Крыме, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у сакавіку 2014 года даручыў перакінуць на паўвыспу выведку, пяхоту і дэсант. Пра гэта ён сам распавёў у дакументальным фільме „Крым. Шлях на радзіму”, які ў нядзелю паказала расейскае тэлебачанне. Таксама Пуцін заявіў, што пасля змены ўлады ва Украіне, Расея была гатовая прывесці ў баявую гатовасць свае ядзерныя сілы.
Беларускае Радыё Рацыя