Украіна апублікавала санкцыйныя спісы
Украіна апублікавала санкцыйныя спісы супраць расейцаў і замежнікаў. У іх трапіла амаль чатырыста чалавек. Гэта не толькі грамадзяне Расеі, але і тыя, хто падтрымлівае яе за мяжой.
У „чорны” спіс трапілі дэпутаты Дзяржаўнай думы і сенатары, ваенныя і кіраўнікі рэгіёнаў, цэлы шэраг журналістаў. Ёсць у пераліку і палітыкі з Заходняй Еўропы, а таксама прадстаўнікі самаабвешчаных Луганскай і Данецкай Народных Рэспублік.
Усім ім на год забаронены ўезд ва Украіну, на гэты ж тэрмін блакуюцца актывы на тэрыторыі краіны.
