Украіна атрымае ад НАТА высокадакладную зброю



Дамоўленасць пра гэта была дасягнута ва Уэльсе. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Пятро Парашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з генсекам альянсу Андэрсам фог Расмусэнам, піша „Еўрапейская праўда”.

72b64f1a54a8ff80244caa15dfacf201

„Дасягнута дамоўленасць з краінамі-чальцамі НАТА датычна ваенна-тэхнічнай супрацы, у тым ліку пра пастаўкі  ўзбраення, уключна з высокадакладнай зброяй”, – заявіў прэзідэнт Украіны. Пятро Парашэнка асобна падкрэсліў, што гэтая дамоўленасць дасягнутая не з альянсам у цэлым, а з канкрэтнымі краінамі-удзельніцамі альянсу. Між тым, НАТА не мае пярэчанняў датычна такіх паставак і нават заахвочвае іх.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pic.10jqka.com.cn