Украіна больш не разглядае Беларусь як перамоўную пляцоўку па Данбасе



Украіна больш не разглядае Беларусь як перамоўную пляцоўку ў пытанні ўзброенага канфлікту ў Данбасе. Украінская дэлегацыя ў Трохбаковай кантактнай групе будзе шукаць іншую краіну для перамоваў, бо давер да Беларусі страчаны. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Украіны Аляксей Рэзьнікаў. Ён перакананы, што цяпер афіцыйны Менск знаходзіцца пад уплывам Расеі.

Увечары 31 сакавіка ўкраінская дэлегацыя ў ТКГ паведаміла ўдзельнікам сустрэчы, што расейскі бок адхіліў усе просьбы спыніць агонь на фронце.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ukrinform.ru