Украіна будзе мець новага міністра абароны
15 гадоў таму
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядзелю ўвечары абвясціў, што прыняў рашэнне змяніць пасаду міністра абароны. Аляксея Рэзнікава зменіць былы кіраўнік Фонду дзяржаўнай маёмасці Украіны Рустэм Умераў. Ён быў таксама дэпутатам Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Голас», а да гэтага – памочнікам лідара крымскататарскага народу Мустафы Джэмілева. На перамовах паміж Расеяй і Украінай у пачатку вясны 2022 году, неўзабаве пасля пачатку ўварвання, Умераў уваходзіў у склад украінскай дэлегацыі.
Цяперашні міністр абароны Аляксей Рэзьнікаў можа стаць амбасадарам у Вялікабрытаніі.
Беларускае Радыё Рацыя