Украіна будзе судзіцца з Расеяй па справе Керчанскага праліва



Увядзенне Расеяй абмежаванняў па суднаходстве праз Керчанскі канал у сувязі з будаўніцтвам моста прыводзіць да фінансавых страт украінскіх партоў і будзе аспрэчана ў судзе.

Пра гэта заявіў намеснік міністра інфраструктуры Украіны Юрый Лаўранюк. Зараз рыхтуецца іск і лічацца страты недаатрыманых сродкаў Марыупальскім і Бярдзянскім гандлёвымі партамі. У чэрвені стала вядома пра падрыхтоўку Міністэрствам транспарту РФ праекта па закрыцці Керчанскага праліва ў жніўні-верасні 2017 года для пастаноўкі аркі Керчанскага моста ў акупаваным Крыме.

Улады Украіны таксама заявілі, што экалагічныя парушэнні пры будаўніцтве Расеяй моста праз Керчанскі праліў могуць ператварыць Азоўскае мора ў заліў Чорнага мора. Будаўніцтва можа пацягнуць за сабой рэгіянальную экалагічную катастрофу.