Украіна далучыцца да ўведзеных Еўразвязам санкцый супраць Беларусі



Украіна далучыцца да ўведзеных Еўразвязам санкцый супраць Беларусі і разгледзіць пытанне аб далучэнні да новых абмежаванняў. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

Па словах дыпламата, пазіцыя адносна Беларусі з’яўляецца з першага дня крызісу паслядоўнай і выразнай – Украіна падтрымлівае адпаведныя заявы Еўразвязу:

– Што тычыцца тых санкцый, якія былі ўжо ўведзеныя, мы далучаемся да іх. А тое, што тычыцца новых санкцый, то мы будзем сачыць за паслядоўным алгарытмам. Спачатку Еўрапейскі звяз зацвярджае санкцыі, а потым мы разглядаем пытанне аб далучэнні да іх. Пытанне Беларусі – гэта якраз цудоўны прыклад таго, як працуе відавочная дамоўленасць аб збліжэнні знешняй палітыкі Еўразвязу і Украіны, калі мы выступаем адзіным фронтам з найбольш балючымі пытаннямі.

Напярэдадні Савет ЕЗ па замежных справах прыняў заключэнне па падзеях у Беларусі, дзе пацвярдзіў гатовасць увесці санкцыі супраць афіцыйных асоб краіны, у тым ліку прэзідэнта Лукашэнкі.

Вольга Гарбачова, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: novychas.by