Украіна і Беларусь – сумесны кантроль мяжы



Украіна і Беларусь вывучаюць магчымасць сумеснага кантролю мяжы. Пра гэта афіцыйна паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны. З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт:

– Сумесны беларуска-украінскі кантроль дзяржаўнай мяжы абмяркоўваўся ў Кіеве на сустрэчы Старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава і Старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Віктара Назаранкі. Ініцыятыва сыходзіла з боку Кіева. Паводле прэсовай службы ўкраінскіх памежнікаў, сумесны кантроль дзяржаўнай мяжы скіраваны найперш супраць нелегальнай міграцыі і кантрабанды. Беларускія і ўкраінскія памежнікі падпісалі шэраг дакументаў, якія перадугледжваюць супрацоўніцтва аператыўных аддзелаў памежных службаў і агульны маніторынг памежнай зоны.

Пакуль сумесны кантроль беларуска-украінскай мяжы будзе ажыццяўляцца ў пункце пропуска “Новыя Ярылавічы – Новая Гута”, што адпаведна ў Чарнігаўскай і ў Гомельскай абласцях.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна

Фота udf.by