Украіна мае план працягу вайны супраць Расеі
624-ы дзень вайны. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў Кіева ёсць план працягу вайны супраць Расеі, нягледзячы на цяжкасці з ходам наступлення на поўдні і адцягненне ўвагі лідараў краінаў Захаду на канфлікт на Блізкім Усходзе.
Зяленскі спадзяецца, што яшчэ да канца бягучага году ўкраінскія вайскоўцы змогуць дамагчыся поспехаў на фронце, ёсць «канкрэтныя напрамкі» развіцця наступу. Паводле Зяленскага, шэраг заходніх лідараў лічаць, што ва Украіны мала шанцаў на перамогу, бо яе насельніцтва меншае, чым у Расеі. Украінскі лідар не пагадзіўся з гэтым аргументам, заявіўшы, што ўкраінскія страты ў вайне значна ніжэйшыя за расейскія. Вядома, што ЗША і Вялікая Брытанія ацэньваюць расейскія страты прыкладна ў 1,5-2 разы вышэй за ўкраінскія.
Тым часам, віцэ-прэм’ерка еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі Украіны Вольга Стэфанішына заявіла, што не будзе самага складанага крытэрыю для ўступлення ў Еўразвяз, галоўнае – перамагчы. Яна ўдакладніла, што ў параўнанні з подзвігам, які здзяйсняюць украінскія байцы на фронце, для чыноўнікаў няма ніводнага цяжкага палітычнага крытэрыю.
Беларускае Радыё Рацыя