Украіна можа пазбавіць пенсій жыхароў Данбаса, якія атрымалі расейскія пашпарты
Міністр па справах ветэранаў Ірына Фрыз заявіла, што грамадзяне Украіны, якія атрымалі расейскія пашпарты спосабам, парушаючым міжнароднае права, могуць пазбавіцца сацыяльных выплат і пенсій на Украіне. Супраць расейскіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічаюць у выдачы пашпартоў, плануюць увесці персанальныя санкцыі.
Акрамя таго, кабінет міністраў Украіны вырашыў прызнаць несапраўднымі ўсе пашпарты грамадзян Расеі, якія будуць выдадзены жыхарам самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік, заявіў прэм’ер-міністр краіны Уладзімір Гройсман.
Крэмль у сераду, 8 траўня, заявіў, што рэакцыя афіцыйнага Кіева на выдачу расейскіх пашпартоў яго не турбуе.
Фрыз падкрэсліла, што ў Кіеве лічаць выдачу расейскіх пашпартоў па спрошчанай працэдуры „акцыяй Расеі супраць Украіны”. Украінскія ўлады не будуць прызнаваць гэтыя пашпарты, дадала яна.
Акрамя таго, якія атрымалі грамадзянства Расеі могуць пазбавіцца пенсій і сацыяльных выплат: ведамства Фрыз разглядае ініцыятыву аб унясенні гэтых грамадзян у асобную базу дадзеных.
„Ініцыяваная апрацоўка прапановы аб унясенні грамадзян, якія атрымалі пашпарты РФ спосабам, парушаючым міжнароднае права і пагрозлівым для суверэнітэту нашай дзяржавы, у базу дадзеных з наступным пазбаўленнем іх статусу бенефіцыяра на атрыманне сацыяльных выплат або пенсій з боку Украіны”, – напісала міністр у сваім „Фэйсбуку”.
Міністр па справах часова акупаваных тэрыторый Вадзім Чарныш паведаміў аб падрыхтоўцы санкцыйнага спісу, у які ўвойдуць расейскія чыноўнікі, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі выдачы пашпартоў грамадзянам Украіны.
„Мы ведаем цяпер пералік асоб, якія непасрэдна задзейнічаны ў незаконных дзеяннях па выдачы пашпартоў украінскім грамадзянам і фактычна да дзеянняў па ціску і прымусу грамадзян да атрымання такіх дакументаў”, – сказаў ён. – Да гэтых людзей будуць ужытыя персанальныя санкцыі „ва ўзаемадзеянні з міжнароднымі партнёрамі”, – дадаў міністр.
Як адрэагавалі Расея і іншыя краіны?
Агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на ананімную крыніцу ў Брусэлі паведамляе, што ў панядзелак, 13 траўня, сітуацыю збіраюцца абмеркаваць міністры замежных спраў Еўразяза. Амерыканская амбасада на Украіне асудзіла раздачу расейскіх пашпартоў.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў у сераду заявіў, што спрошчаная працэдура атрымання грамадзянства будзе дзейнічаць па-за залежнасці ад рэакцыі кіеўскіх уладаў.
„Мы працягнем выдаваць пашпарты тым грамадзянам, якія гэта пажадаюць, і якія падпадаюць пад дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу”, – сказаў ён журналістам у адказ на пытанне аб магчымым непрызнаньні Кіевам пашпартоў.
24 красавіка Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дае жыхарам непрызнаных ДНР і ЛНР права атрымліваць расійскае грамадзянства па спрошчанай працэдуры – без экзаменаў на веданне мовы і пражывання ў Расіі больш за пяць гадоў. Пры гэтым адмаўляцца ад украінскага грамадзянства не патрабуецца.
Першы пункт выдачы пашпартоў адкрыўся ў канцы красавіка ў горадзе Навашахцінск Растоўскай вобласці. За два дні да гэтага прэзідэнт Уладзімір Пуцін выказаў здагадку, што спрошчаны парадак атрымання грамадзянства Расеі могуць ўвесці для ўсіх грамадзян Украіны, а не толькі жыхароў ДНР і ЛНР.
Уладзімір Зяленскі, які выйграў выбары прэзідэнта Украіны, адказаў, што і Украіна будзе гатовая выдаваць пашпарты расейцам.