Украіна можа ўвесці візавы рэжым з Расеяй



З такой заявай выступіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

“Калі ўвядзем візавы рэжым, гэта дазволіць больш эфектыўна фільтраваць агентаў ФСБ ды іншых расейскіх спецслужбаў”, – патлумачыў глава ўкраінскага дыпламатычнага ведамства.

Аналітыкі звязваюць гэтую заяву з абвастрэннем сітуацыі вакол Крыма, а таксама на абвінавачванне Украіны ў тэрарызме, якое агучыў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

А вось што думаюць пра магчымасць увядзення візавага рэжыму на Чарнігаўшчыне, якая мяжуе і з Расейскай Федэрацыяй, і з Беларуссю:

– З краінай, якая з’яўляецца агрэсарам у адносінах да нас, мець бязвізавы рэжым? Праз празрыстыя межы можа хто заўгодна ехаць, якія заўгодна дыверсанты – пры гэтым улады нічога не робяць. Я думаю, што мы задоўга гэтага чакаем.

– Вайна – гэта ж усім зразумела, калі праводзіць паралелі з Вялікай Айчыннай, то было б неймаверна гандляваць з Германіяй, таму напэўна правільна.

У Міністэрстве замежных спраў Украіны запэўніваюць, што пытанне візавага рэжыму з іншымі суседнімі краінамі, у тым ліку з Беларуссю, на парадку дня не стаіць.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя