Украіна накіравала ў ЕЗ першую частку апытальніка па сяброўстве
Украіна накіравала першую частку запоўненай анкеты-апытальніка ў Еўракамісію, каб ацаніць здольнасць атрымаць статус кандыдата ў ЕЗ, і ўжо працуе над другой часткай, паведамляе „Еўрапейская праўда”.
Пасол ЕЗ ва Украіне Маці Маасікас расказаў аб перадачы Украінай адказаў на апытальнік ЕЗ наконт членства і апублікаваў фота.
„Яшчэ адзін крок на шляху Украіны ў ЕЗ. Для мяне гонар атрымаць ад прэзідэнта Зяленскага адказы на апытальнік Еўракамісіі, перададзены прэзідэнтам фон дэр Ляйен усяго 10 дзён таму. Надзвычайныя часы патрабуюць надзвычайных крокаў і надзвычайнай хуткасці”, – напісаў Маасікас у Twitter.
Нагадаем, 28 лютага, праз чатыры дні пасля пачатку расейскай агрэсіі, Украіна афіцыйна падала ў Брусель заяўку аб уступленні ў ЕЗ і выказала надзею, што Еўразвяз, улічваючы абставіны, зможа хутка распачатую працэдуру.
Фота: twitter.com/MattiMaasikas