Украіна непакоіцца пра бяспеку сваіх грамадзян у Беларусі



Украіна непакоіцца пра бяспеку сваіх грамадзян у Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Украіны пасля высвятлення ўсіх абставін выкрадання Паўла Грыба вызначыцца наконт неабходных крокаў для гарантавання бяспекі украінцаў на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ў заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін:

Цяпер у нас стварылася сітуацыя, калі мы бачым, што расейскія спецслужбы дзейнічаюць таксама на тэрыторыі Беларусі, і я лічу, што ўкраінскія грамадзяне павінны браць пад увагу, якім чынам ездзіць туды.

Каментуючы абмен рэзкімі заявамі паміж МЗС Украіны і Беларусі, Клімкін адзначыў, што «справа ж не ў гэтым, а ў тым, што кожная краіна павінна кантраляваць тое, што адбываецца на яе тэрыторыі — гэта складнік суверэнітэту».

У сваю чаргу прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык заявіў, што ўсё, што звязана з гісторыяй Паўла Грыба, вядома толькі са СМІ. Поўнай інфармацыі па гэтым пытанні ў МЗС няма. Таксама Мірончык сказаў, што яго закранула “своеасаблівае стаўленне кіраўніка замежнапалітычнага ведамства Украіны да разумення суверэнітэту”.