Украіна пачала атрымліваць ізраільскія радары
Украіна пачала атрымліваць радары вытворчасці ізраільскай кампаніі RADA Electronic Industries для сістэмы папярэджання пра ракетны напад. Пра гэта паведамляе Israel Defense.

Як адзначаецца, Украіна атрымае партыю з 16 радараў RADA, якія будуць выкарыстоўвацца для выяўлення і папярэджання расейскіх ракетных удараў.
Падкрэсліваецца, што перадача такіх радараў патрабуе ўхвалення Мінабароны Ізраіля.
Паведамляецца, што радары RADA выкарыстоўваюцца ізраільскай сістэмай бяспекі для ідэнтыфікацыі і класіфікацыі самалётаў і ракет. Радары падключаны да сістэмы абвесткі, якая папярэджвае жыхароў палігона, якім пагражае небяспека, пра неабходнасць схавацца.
