Украіна падала пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН



16 студзеня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даручыў МЗС падаць пазоў супраць Расеі ў Міжнародны суд ААН у Гаазе. Пазоў звязаны з парушэннем Масквой Канвенцыі ААН па супрацьдзеянні фінансавання тэрарызму і Канвенцыі па ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі. Паводле слоў Парашэнкі, працэс дасудовай працы завершаны і пазоў у Міжнародны суд падрыхтаваны. У верасні 2016 года Украіна ўжо ініцыявала спрэчку з Расейскай Федэрацыяй аб парушэнні ёю Канвенцыі ААН па марскім праве. Гэты пазоў Міжнародны трыбунал ААН разгледзіць ў пачатку 2017 года.

Расея акупавала Крым і Севастопаль пасля незаконнага рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года. Далучэнне паўвострава да РФ не прызнаецца Украінай і большасцю краін свету. Пасля акупацыі Крыма пачаўся ваенны канфлікт на Данбасе. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

gordonua.com