Украіна падазрае Жырыноўскага, Зюганава і Шайгу ў фінансаванні сепаратыстаў
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны накіраваў паслу Расеі Міхаілу Зурабаву паведамленне пра выклік на допыт расейцаў, якія падазраюцца ў фінансаванні і арганізацыі незаконных узброеных фармаванняў на тэрыторыі Украіны. У ліку падазраваных называюцца лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, лідар кампартыі Генадзь Зюганаў, кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расея» Сяргей Міронаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, бізнесовец Канстанцін Малафееў. Допыты маюць адбыцца ў межах дасудовага расследавання — паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота kp.md