Украіна пагадзілася на кампенсацыю за інцыдэнт з самалётам „Белавія”
Генеральны дырэктар „Белавіі” Анатоль Гусараў заявіў, што ўкраінскі бок пагадзіўся кампенсаваць затраты на вяртанне ў Кіеў пасажырскага самалёта. Пры гэтым сума кампенсацыі яшчэ не ўзгодненая. Гусараў адзначыў, што гаворка ідзе пра невялікую суму.
Нагадаем, што Беларусь апублікавала перамовы экіпажа „Белавіі” з украінскімі дыспетчарамі, якія пагражалі падняць знішчальнікі. У сваю чаргу Служба бяспекі Украіны катэгарычна абвяргае абвінавачванні ў тым, што 21 кастрычніка пагражала ўзняць знішчальнікі ў паветра, калі самалёт авіякампаніі „Белавія”, які ляцеў у Менск, не вернецца ў Кіеў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Дзмітрыя Брушко