Украіна працягвае высвятляць асобы расейскіх ваенных злачынцаў



Служба бяспекі Украіны ідэнтыфікавала падазраваных у ваенных злачынствах у Кіеўскай вобласці.

Як паведаміў спікер СБУ Арцём Дзехцярэнка, ва ўкраінскай спецслужбы ёсць уся інфармацыя на акупантаў, а таксама доказы іх зверстваў. СБУ сцвярджае, што ідэнтыфікавала амаль 900 расейскіх салдат і каля 100 калабарантаў, якія падазраюцца ў злачынствах супраць мірнага насельніцтва ў Кіеўскай вобласці.

2 красавіка Кіеўшчыну вызвалілі ад расейскіх войскаў. У вызваленых гарадах і вёсках Украіны зафіксавалі масавыя выпадкі забойстваў цывільных жыхароў. Найперш гаворка ідзе пра Бучу, дзе загінулі ня менш за 400 чалавек.

Фота: frontnews.eu