Украіна просіць у ЗША сістэмы супрацьпаветранай абароны



Кіеў накіраваў афіцыйны запыт у Вашынгтон на набыццё амерыканскіх сістэм супрацьпаветранай абароны (СПА). Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі «Новое время» распавёў надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў ЗША Валерый Чалы.

Дэталі замовы ён не раскрыў, спаслаўшыся на засакрэчаную інфармацыю. Дыпламат указаў толькі, што кошт адной такой сістэмы складае 750 мільёнаў даляраў.

Па словах Чалага, Украіне патрэбныя мінімум тры такія комплексы. «Нашы патрэбы наступнага перыяду, на мой погляд, гэта марская прастора, ваенна-паветраная прастора. Гэта тое, без чаго мы проста не зможам забяспечыць абарону краіны», – сказаў ён.

Акрамя сістэм СПА, адзначыў Чалы, Украіна мае патрэбу ў беспілотніках, контрбатарэйных радарах і контрснайперскіх сістэмах, піша nn.by.

Фота timesnewroman.ro