Украіна рыхтуецца да ўвядзення візавага рэжыму з Расеяй
Пра гэта заявіў Андрэй Цецярук – намеснік фракцыі “Народнага Фронту” ў Вярхоўнай Радзе. Украінскі дэпутат запэўніў, што ўвядзенне Украінай візавага рэжыму з Расейскай Федэрацыяй будзе адэкватным адказам на расейскую агрэсію, якая адбываецца апошнімі гадамі.
Як ставяцца да магчымага візавага рэжыму з Расеяй у Чарнігаве? Аргументы “за” і “супраць” падзяліліся.
– Цалкам адмоўна. Па-першае, людзі там зарабляюць і грошы вязуць у нашу краіну. Людзям цяжка жыць. Па-другое, мы братэрскія народы, мы павінны гэтую сувязь утрымліваць, а не губляць.
– Зараз ідзе вайна з Расеяй. Візавы рэжым быў бы лагічным працягам таго, што ў нас няма сяброўскіх дачыненняў з Расеяй.
Пытанне пра ўвядзенне Украінай візавага рэжыму з Беларуссю пакуль не разглядаецца.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Чарнігаў