Украіна, Швецыя і Фінляндыя прымуць удзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта НАТА



Начальнікі генеральных штабоў Украіны, Фінляндыі і Швецыі прымуць удзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта НАТА – вышэйшага ваеннага органа альянсу, паведамляе „Еўрапейская праўда”.

Згодна з інфармацыяй на сайце НАТА, Ваенны камітэт сустрэнецца 19 траўня ў Бруселі. Старшынстваваць на пасяджэнні будзе адмірал Роб Бауэр, кіраўнік Ваеннага камітэта.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг далучыцца да начальнікаў генштабаў краін-чальцоў на першай сесіі, каб разгледзець геастратэгічны кантэкст і падрыхтоўку да саміту ў Мадрыдзе ў чэрвені.

Другая сесія будзе прысвечана вайне Расеі ва Украіне, да абмеркавання далучацца начальнікі абароны дзяржаў-партнёраў НАТА Фінляндыі, Швецыі і Ўкраіны.

Трэцяя сесія будзе засяроджана на рэалізацыі Канцэпцыі стрымлівання і абароны еўраатлантычнай прасторы і доўгатэрміновай пазіцыі НАТА.

Начальнікі генштабаў затым сустрэнуцца з азіяцка-ціхаакіянскімі партнёрамі НАТА, Аўстраліяй, Японіяй, Новай Зеландыяй і Рэспублікай Карэя, каб абмеркаваць рэгіянальныя падзеі.

Фота: nato.int