Украіна спадзяецца на падтрымку Польшчы



Ва Украіне працягваюць каментаваць абранне Анджэя Дуды прэзідэнтам Польшчы. У Кіеве мяркуюць, што новы кіраўнік суседняй дзяржавы падтрымае Украіну. Больш падрабязна распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Польшча Украіна

Браніслаў Камароўскі заўсёды выступаў гэткім “адвакатам” Украіны ў Еўразвязе. На думку ўкраінскіх высокапасадоўцаў, Анджэй Дуда будзе працягваць палітыку папярэдніка.

Дыпламат і старшыня фонда “Майдан замежных спраў” Багдан Яроменка спадзяецца на большую дапамогу Варшавы ўкраінцам. “Вайна і страх палякаў перад агрэсіўнасцю Расеі даюць падставы меркаваць, што інтарэсы Польшчы і Украіны ў знешняй палітыцы супадаюць”, – заявіў ён.

Уплывовы палітолаг Аляксей Мельнік упэўнены, што калі якія змены ў стаўленні да Украіны і адбудуцца, то толькі ў нюансах.

Першым на абранне новага польскага прэзідэнта адрэагаваў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін. На яго думку, “адносіны паміж Украінай і Польшчай залежаць не ад выбараў, а ад сумеснага мінулага і сумеснай еўрапейскай будучыні двух блізкіх народаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна