Украіна спыніла пастаўкі тавараў у Крым
Уступіла ў сілу пастанова ўкраінскага Кабінету міністраў. Выключэнне складаюць асабістыя рэчы грамадзян, а таксама сацыяльна значныя прадукты. Сюды ўвайшлі хлеб, малако, макароны і сала.
Таксама дзеянне пастановы не распаўсюджваецца на пастаўку электраэнергіі з Крыму на тэрыторыю Украіны і з тэрыторыі Украіны на Крым. Рашэнне не забараняе ўвоз у Крым гуманітарнай дапамогі.
Фота Kerch.fm
