Украіна святкуе Дзень незалежнасці
Дваццаць шэсць гадоў таму краіна заканадаўча аформіла незалежнасць ад Масквы. На еўрапейскай карце з’явілася новая дзяржава.
Што азначае для сучасных украінцаў незалежнасць? Распавядаюць жыхары Чарнігава, які знаходзіцца менш чым за сто кіламетраў ад беларускай мяжы.
– Гэта незалежнасць ад усіх, свая дзяржава. Куды ні глянеш – усё сваё, роднае. На роднай мове гавораць.
– Незалежнасць – гэта ўсё. Гэта ўпэўненасць у тым, што мы будзем шчаслівыя.
Паводле апытанкі сацыялагічнай групы «Рэйтынг», незалежнасць Украіны падтрыпліваюць больш за 76% жыхароў краіны.
Беларускае Радыё Рацыя