Украіна ў 2024 годзе падасць заяўку на ўступленне ў ЕЗ
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Украіна да 2024 года падасць заяўку на ўступленне ў ЕЗ і атрымае План дзеянняў адносна членства ў НАТА. Пра гэта ён сказаў на форуме «Ад Крут да Бруселя. Мы ідзем сваім шляхам» у Кіеве.
«У 2024 годзе мы пададзім заяўку на ўступленне ў Еўразвяз, атрымаем, і няма ніякіх сумневаў, што мы атрымаем, і пачнем выконваць План дзеянняў адносна членства ў НАТА», – адзначыў Парашэнка.
